Пошук па сайце

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі
Савецкага раёна г. Гомеля

Навіны

10 Декабря 2019 12:07

ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ У ЯСЛІ-САДКУ №160

Мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Без роднай мовы не пабудуем нашай будучыні, без яе не будзе якасная адукацыі. Таму Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №160 г.Гомеля” адна з першых устаноў у горадзе Гомеле, якая ў 2012/2013 навучальным годзе пачала рэалізоўваць вучэбную праграму дашкольнай адукацыі на роднай – беларускай мове.

Асноўнымі формамі працы па папулярызацыі беларускай мовы з выхаванцамі з’яўляюцца гульні-заняткі, мастацка-эстэтычная і фізкультурна-аздараўленчая праца, выставы дзіцячага малюнка і вырабаў з прыроднага матэрыялу, каляндарныя святы і забавы.

Таму ў лістападзе у дзіцячым яслях-садку №160 адбылося свята “Восеньскі кірмаш”. Свята адбылося з удзелам выхаванцаў і бацькоў, з нацыянальным каларытам, бо праходзіла ў группе з беларускай мовай навучання.

Смачныя падарункі не маглі дастацца выхаванцам і гасцям проста так. Яны былі павінны як на сапраўдным кірмашы заплаціць плату –адказаць на пытанні, расказаць скарагаворку, а самыя каштоўныя пачастункі прадавалі за верш беларускай мове.

 

У якасці пляцоўкі для далучэння дзяцей да гісторыі Бацькаўшчыны, яе культуры і традыцый ў дзіцячым садзе створаны этнаграфічны музей “Беларуская хатка”. У ім існуюць тры залы, дзе ёсць магчымасць звярнуцца да мінулага Радзімы, пазнаёміцца з партрэтамі “Песняроў зямлі беларускай”, з сімволікай Беларусі, з народнымі рамёствамі і вясковым бытам. Тут сабраны прадметы даўніны: прадметы побыту, ручнікі, абрусы, посуд, адзенне. Выхаванцы з вялікай ахвотай неведваюць этнаграфічны музей і ўдзельнічаюць у традыцыйных абрадавых дзеяннях з прымяненнем экспанатаў.

Музей наведваюць не толькі выхаванцы яслі-сада, але і арганізаваныя групы выхаванцаў другіх дашкольных устаной па папярэдняй дамоўленнасці.


Фотаздымкі

Усе навіны

Навіны

Міжнародны конкурс турысцкіх маршрутаў

Вось ужо больш за 10 гадоў у ГКА «Сярэдняя школа №39 г. Гомеля» працуе турысцкае аб'яднанне навучэнцаў. Асноўныя напрамкі дзейнасці: спартыўнае арыентаванне і велатурызм. Кожны год група турыстаў школы станові...

11 Июня 2019 09:23

1

«Формула бяспекі»

Першы дзень лета выдаўся вельмі насычаным на шматлікія раённыя і гарадскія мерапрыемствы. У парку «Фестывальны» адбылася святочная праграма з правядзеннем інтэрактыўнай гульні-падарожжа «Формула бяспекі». Прадоўжыўся...

03 Июня 2019 08:31

7

АПОШНІ ЗВАНОК

30 мая 2019 года для выпускнікоў школ Савецкага раёна г. Гомеля прагучаў АПОШНІ ЗВАНОК

31 Мая 2019 15:27

4

Усе навіны
00:00