4-5 красавіка 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №58 г. Гомеля імя Ф.П.Гааза» і стадыёна «Прамень» адбыўся раённы этап абласных спаборніцтваў па летнім шматбор'і "Здароўе" Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
За лепшы вынік у спаборніцкіх відах праграмы: падцягванні на перакладзіне (для дзяўчат - адцісканні ад падлогі), скачках у даўжыню c месцы, кросе на 1 км (11-13 гадоў), 2 км (14-15 гадоў), 3 км (16 гадоў і старэй), бегу на 30 м і плаванні змагаліся больш за 300 спартсменаў, якія ўвайшлі ў склад 22 каманд устаноў адукацыі раёна.
Каманда ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля» годна выступіла на спаборніцтвах, заняўшы 1 месца, другое месца ў каманды гімназіі №51, «бронза» дасталася камандзе гімназіі №58.
4-5 красавіка 2019 года 14 рабят з гімназіі №51, СШ №№ 38, 28, 33, кадэцкага вучылішча, якія паказалі лепшыя вынікі, прадставілі каманду Савецкага раёна на абласных спаборніцтвах, дзе занялі першае месца!
Віншуем пераможцаў!!!